Вясна. Сонца. Матылькі. Пчолы. Чмялі. Кветкі. Дрэвы ў трусіках. Каханне. Натхненне. Апыленне…Гэта першая выстава Жанны Капуснікавай ў Гродне. На ёй прадстаўлена каля тузіна жывапісных працаў розных гадоў,якія ўмоўна можна аб’яднаць назвай “Апыленне”, бо ўсе яны напісаны з натхненнем, любоўю і пра каханне. Тры з іх раней не экспанаваліся. Жанна Капуснікава нарадзілася і жыве ў Мінску, скончыла Мастацкую вучэльню iмя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў. Сябра cаюза мастакоў і cаюза дызайнераў Беларусi.