У аснове экспазіцыі, падрыхтаванай да 60-годдзя гарадзенскага мастака, – працы, створаныя цягам апошніх месяцаў.

На выставе прадстаўленыя тэматычныя творы, пейзаж, партрэт, нацюрморт.

Сам мастак ацэньвае сваю творчасць як рэалізм з налётам сюрэалізму.

Да ўвагі наведнікаў – пераасэнсаванае асяроддзе. Наваколле, перапрацаванае ўспрыняццем мастака. Кожны дзень іншы. Месяцы і гады трансфармуюцца ў творчасці, хаця падмурак, закладзены самой прыродай ад пачатку, застаецца нязменным.

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава і на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў (Мінск).

Сябра саюза дызайнераў Беларусі.