Творчасць Анджэя Вальчака інтрыгуе. Інтрыгуе таксама, як і яе аўтар – архітэктар і бізнесмен са шматлікімі зацікаўленнямі, які ўвесь час шукае новыя выклікі.

Фатаграфія – шматгадовае хобі Анджэя Вальчака. Камера стала неад'емнай часткай ягонага багажу ў падарожжах. Вынікі творчага пошуку, сярод іншых прац з серыі “Тора”, прадстаўлены на выставе ў галерэі “Крыга”.

Аўтар наўмысна дадае ў свае творы некаторыя акцэнты сэнсу, якіх не існуе ў арыгінале. У фотаздымках ён стварае атмасферу таямніцы, пэўным чынам адхіляе банальнасьць паўсядзённга жыцця і рэальнага свету.

Анджэй Вальчак ператварае здымкі ва ўнікальныя мастацкія кампазіцыі.

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.