Часцей і часцей у вялікіх гарадах у натоўпе можна пабачыць маладзёнаў і дзяўчат у цішотках ці байках з рыцарам, купальскім дзядком, арнаментам ці з нейкім “смачным” беларускім словам.

Казаць пра шырокую індустрыю беларускіх брэндавых рэчаў пакуль рана, і разам з тым тэндэнцыя відавочная: беларусы хочуць апранаць сваё ў самым літатаральным значэнні. У цішотках з вершнікам на кані ездзіць на спаборніцтвы нават нацыянальная зборная па тайскім боксе.

Вулічная вопратка з сюжэтамі з гісторыі, міфалогіі і мастацтва  – гэта часовы трэнд ці глыбокая патрэба выявіць сваё нацыянальнае “я”? Якая філасофія беларускаарыентаванага брэнду аддзення? У чым сакрэт яго поспеху? Ці варта выпускаць такую вопратку масава?