Упершыню ў Гродна!
Гурт Akute з вялікім сольным канцэртам.
Адмысловы госць: "Прощай, привычка" (экс-"Любимая вредная привычка", Гродна)

Продаж: касы "ОфицероFF" (з 22.02)
Даведка: (0152) 74 28 73 (з 9 да 17 гадзін)

Гурт Akute створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны бок калектыва фармараваўся пад уплывам New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножанным на паэтычны шарм беларускай мовы.