Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?” Выступ Сяргея Чалага ў Гродна ўжо неўзабаве!

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Што будзе з беларускай эканомікай?”, якая адбудзецца ў суботу, 14 верасня а 16:30
у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

Уваход вольны.

Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://forms.gle/YTuEc8voTqod5xoQ6 

У часе свайго выступу вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы?
А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:
Сяргей Чалы – незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы “Эканаміка на пальцах” на партале TUT.by.
Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D аддзел на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook [https://www.facebook.com/events/1333488886810776/] і ВКонтакте [https://vk.com/event185830679