Запрашаем Вас на фестываль сярэднявечнай культуры ў Гродна!
Гэтым летам каралеўскі горад будзе прымаць на сваёй зямлі рыцараў з Беларусі і Польшчы!
Вас чакае пагружэнне ў атмасферу старажытнай Эўропы і ВКЛ 13-15 стагоддзяў. Вы ўбачыце паходны лагер і массавыя баі, а таксама турніры (шчыт-меч, бугурты, лучнікі). Адпаведны настрой для Вас створаць музыкальныя і танцавальныя калектывы, сярэднявечныя вулічныя акторы, а таксама майстры-рамеснікі. Але тое, што надоўга застанецца у Вашай памяці - гэта НАЧНЫ БУГУРТ у Каложскім парку!

Дата правядзення: 14.06.2019 - 16.06.2019
Месца: Гродна, Каложскі парк