У Новым замку Ноч у музеі адбудзецца У ПЯТНІЦУ 17 МАЯ! Перадайце гэтую інфармацыю сваім знаёмым, хто збіраецца на нашае мерапрыемства.

НОЧ У МУЗЕІ - 2019!!! ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА!!!

17 мая (пятніца)
21:00
НОВЫ ЗАМАК

Праграма:

21:00. І частка праграмы
Музейны дывертысмент «МІСТЫЧНЫЯ ГІСТОРЫІ & НОЧ, КАЛІ ЯНЫ АЖЫВАЮЦЬ» (І паверх, Сенатарская зала)

21:45 Антракт
- Кірмаш. Продаж сувенірнай прадукцыі
- Этнакрама «Цудоўня»
- Карчма «Я». Продаж пачастункаў і напояў
- Выстаўка Адама Смаляны «Малюнак. Скульптура»
(І паверх. Файе, Авальная зала)

22:20 ІІ частка праграмы
Нэа-фолк-рокавы праект «ВОЧЫ» Юрыя Дубовіка з музычна-паэтычнай праграмай «Не зачыняй дзверы»
(І паверх, Сенатарская зала)

23.00 Інтэрактыўны вернісаж «У містычных лабірынтах з ліхтарыкам у руках»
- Праца пастаяннай экспазіцыі Новага замка
- Фотавыстаўка Наталлі Салама «Лясная містэрыя»
- Праца міні-выставак:
«Істоты з беларускіх міфаў і легенд»
«Легенды і паданні Беларусі ў жывапісе»
«Містыкі. Алхімікі. Чорнакніжнікі»
- Праца тэматычных фотазон
(ІІ паверх)

Кошт квітка:
8 руб. – уся праграма (з 21:00),
4 руб. – інтэрактыўны вернісаж (з 23:00).
Квіткі можна набыць у касе Новага замка ўжо з 10 мая. Колькасць квіткоў (на ўсю праграму) абмежавана!

Даведкі па тэл. 8 (0152) 71 86 88, +375 29 7766588.

Чакаем вас!!!