За пяць гадоў LIDBEER стаў адной з самых чакаемых падзей года. 2019 год будзе юбілейным для фестывалю, таму open air здзівіць сваім маштабам.

7 верасня нас чакае рэкордны лайн-ап, у якім кожны знойдзе штосьці са свайго плэйліста. Будзе панк, танцавальны груў, рускі рэп і стары добры рок-н-рол.

На сцэне гала-канцэрта выступяць сем гуртоў: Yellow Arc 6, «Молчат дома», Akute, «Агонь», Элджэй. Хэдлайнеры LIDBEER-2019 – хіп-хоп-выканаўца Элджэй і культавыя рок-гурты «Сплін» і «ЧАЙФ».