30 Сакавіка 2019 году, а 19:00 ў Цэнтры Гарадскога Жыцця на Кірава, 3 адбудзецца выступ Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra.

Фолк-рок ці фэнтэзі-рок гурт з Беларусі. У сваіх песнях  абапіраюцца на традыцыйную народную культуру і на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча. Гурт выкарыстоўвае беларускія цымбалы і электраскрыпку як сольныя інструменты і спалучае іх з класічным рок-наборам - электрагітара, бас-гітара і ўдарная ўстаноўка.

У 2016 годзе гурт запісаў першы альбом «Міфатворчасць". А іх кліп заняў першае месца ў відэа-чарце музычнай платформы Tuzin. Ўдзельнічалі ў многіх фолк-фэстах Беларусі (Свята Сонца, Наш Грунвальд, Менск Старажытны). Былі госцем музычнай шоу-праграмы Belsat Music Live.

https://vk.com/kaciarynavadanosava

Склад:
Кацярына Ваданосава - музыка, тэксты, спеў, блок-флейты, акарына, варган
Віталь Дубікаў – гітара
Зміцер Кацечаў – скрыпка
Міхаіл Шведаў - бас-гітара
Яўген Зархін – ударныя

Уваход, вужалка (можна набыць у Этнакраме “Цудоўня”)- Кошт 15 р.

Чакаем усіх, 30 сакавіка ў Цэнтры Гарадскога Жыцця, а 19:00 ў Цэнтры Гарадскога Жыцця на Кірава, 3.