Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» — вынік пленэру-пагружэння пректа «Art in action» ў густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы. «Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?»