Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг
тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы
падзяліцца з чытачамі.

Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя, заўчасныя страты сваякоў, цяжкія
перажыванні, аповесці з побыту пасляваеннага Гродна і акольных вёсак,
жыццяпісы дзядуль, бабуль і бацькоў.

Запрашаем на сустрэчу з героямі кнігі "Наш Радавод" 1 сакавіка ў 13.00
па адрасе: вул. Будзёнага 48а-86 (уваход з унутранага дворыка).