У аўторак, 26 лютага, у Гродна прыедзе адзін з найбольш вядомых
незалежных адвакатаў, праваабаронец Павел Сапелка. У Цэнтры гарадскога
жыцця (вул. Кірава 3) адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта
ПЦ "Вясна" #БезПраваНаРасправу.
Тэмай сустрэчы будзе стан сучаснай беларускай пенітэнцыярнай сістэмы,
а таксама паўнамоцтвы органаў улады і сілавых структур.

Павел Сапелка распавядзе пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе
катаванні і здзекі, а таксама акрэсліць перспектывы ўзаемадзеяння
дзяржорганаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы.

Павал Сапелка з'яўляецца каардынтарам праекту #БезПраваНаРасправу,
займаецца выяўленнем выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх,
бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з
боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. #БезПраваНаРасправу
закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што
катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

Мяркую, будзе карысна і цікава сустрэцца з такім дасведчаным
адкакатам. Запрашаем!