Свята рамеснікаў “КАЗЮКІ”

3-4 сакавіка

11:00-18:00

3-4 сакавіка на цэнтральнай плошчы Гродна будзе шумна, шматлюдна і весела, бо ў гэтыя дні адбудзецца свята рамеснікаў "Казюкі". 
Кірмаш праводзіцца ў гонар Святога Казіміра - апекуна рамеснікаў і майстроў. Жыхароў і гасцей горада Гродна чакаюць таленавітыя госці з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама майстры з усёй нашай рэспублікі. Вы зможаце паўдзельнічаць у забаўляльных майстар-класах і стварыць сваімі рукамі дзіўныя творы мастацтва.