Што новага можна сказаць пра жанчыну? Яна хвалюе нас усё жыццё, трывожачы ўяўленне спачатку шаўкавістымі косамі, раптоўнай сарамлівай чырванню, пазней лятучай хадой, бліснуўшым раптоўна поглядам, які абяцае незямную асалоду, і, да канца жыцця, так і неразгаданай таямніцай сваёй душы, якая пераліваецца ў цёмных бяздонных зрэнках…

Гарадзенец Джордж Пэддэр-Сміт паспрабаваў наблізіцца да жаночага свету, гадзінамі назіраючы за мадэллю, заўважаючы змену жаночага цела ў залежнасці ад настрою, стомленасці альбо нечакана выглянуўшага сонца. I дзеліцца гэтым досведам з намі.

Што атрымалася?
Запрашаем на адкрыццё выставы 29 студзеня а 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця, мы ў самым цэнтры горада: на рагу вуліц Гараднічанскай і Кірава, 3