Запрашаем вас 1 сакавіка ў 18.30 на беларускія вячоркі да музычнай капэлы “Санорус” і дырыжора Марыны Трэцяковай.
 
Нашае жыццё… Яно сплятаецца з мільёнаў ніцін, якія даруе нам лёс… Чорныя і белыя ніткі сплятаюцца ў адзінае палатно, якое аздабляецца яркімі арнаментамі -фарбамі. Кожная ніцінка – выходзіць з кола часу, якое круціцца хутка, няспынна. Але паспрабуй сустрэцца з даўніною, паспрабуй зліцца з мінулым і ты адкрыеш для сябе тую невычэрпную крыніцу, што захавалі для нас нашыя продкі.
 
Новая праграма музычнай капэлы “Санорус” гэта спроба перанесці нас у атмасферу старадаўніх вясковых вячорак, калі ўсе разам веселяцца ды гумораць. Гэты вечар поўніцца рознымі забавамі ды смешымі размовамі, яскравымі жартамі і танцамі, і безумоўна ж добрымі ды самымі любімымі песнямі. У гэты вечар разам з артыстамi капэлы мы ўспомнім ўлюбёныя народныя песні: “Купалінка”, “Ой, сівы конь бяжыць…”, “Рушнікі”, “Што за месяц…” і іншыя.
 
Рэжісер - Іван Давыдзенка
Дырыжор - Марына Трэццякова
Дзіцячы тэатр моды KRASAVIK ад Нацыянальнай Школы Прыгажосці
 
Галоўны дырыжор і мастацкі кіраўнік капэлы "Санорус" Аляксандр Хумала