22 Лютага, а 19:00 па адрасе Кірава, 3, адбудзецца выступ Івана Кірчука на тэму “Традыцыйнае беларускае Вяселле”.

Іван Іванавіч Кірчук, вядомы як лідар этна-трыа “Троіца”, аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Яго працы транляваліся па дзяржаўных радыё і тэлебачанні ў Еўропе. На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў навучальныя лабараторыі і фальклёрныя ансамблі – “Прадвесне”, “Бліскавіца”, “Дабрадзеі”, “Дзіва”, якія ў розныя годы сталі лаўрыятамі фестывалей ў Нямеччыне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Рэжысёр сцэнічных пастаноў: “Свята ў вёсцы”, “Вяселле на Віцебшчыне”, “Мацей і Аўдзей”, а так сама шмат іншых. 

— «Сучасныя людзі ўступаюць у шлюб, не думаючы і не ведаючы, што будзе далей.
Бывае што, з вуліцы хлопец прыводзіць дзяўчыну, не ведаючы яе бацькоў ні бабулі і кажа: — Усё мая жонка. Будзем жыць у грамадзянскім шлюбе.
Колькі пражывуць невядома. З-за гэтага ў краіне 60% разводаў. 
Мы бярэм тамаду ў якога адзін сцэнар на ўсю Беларусь, а раней у кожнай сям'і па свойму абаранялі маладых. І зараз у нас ёсць магчымасць і інфармацыя пра старадаўнія вясельныя звычаі. Бо нам яшчэ дзяцей і ўнукаў жаніць. Можа быць, мы гэта зробім правільна”. –
Іван Кірчук


У Горадні выступ адбудзецца з сольнай праграмай “Традыцыйнае беларускае вяселле”.

Выступ адбудзецца 22 Снежня ў 19:00, па адрасе Кірава, 3 (Этнакрама Цудоўня) 

Квіткі: 12 рублёў. 
У дзень канцэрту: 15 рублёў.