Дата: 25.01- 21.02
Время : 18.00
Название: "Iндык суседкi"
Место: Гродно, Кирова, 8 галерея У МАЙСТРА

«Індык суседкі» 

25 студзеня ў 18:00 у галерэі «У Майстра» адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Ірыны Радкевіч «Індык суседкі». 

Як часта вы знаходзіце час, каб уважліва разгледзець звыклыя, штодзенныя рэчы? 

Галерэя «У Майстра» запрашае вас зрабіць перапынак у хуткім бегу штодзённасці і разам з аўтарам ўважліва прыгледзецца да таго, што адбываецца па суседстве. Адзін уважлівы погляд здольны абудзіць цікавасць і цікаўнасць, ён можа стаць стымулам да вывучэння і творчасці, да пазнання новых граняў сваёй асобы. 

Так Ірына Радкевіч аднойчы спыніла свой погляд на суседскім индыке і закахалася ў гэтых птушак. Прапануем і вам паспрабаваць патрапіць пад зачараванне гэтых свавольных птушачак і, вядома ж, таленту Ірыны Радкевіч.