16 студзеня 2019 г.,
19.00 
"Цэнтр гарадскога жыцця" (Кірава, 3) 
Уваход вольны 

"Горад адзін, успаміны розныя"
Прэзентацыя кнігі пра стары Гродна, сустрэча з аўтарам і героямі Кніга, у якой даўні Гродна паўстае ва ўспамінах яго жыхароў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930-40-я.

Яны - апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16 гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў. Больш за год журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і час Другой сусветнай вайны. З гэтых размоў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна. 

Гэта кніга - адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.