25 снежня гурт МУТНАЕВОКА ладзіць калядную акустыку ў бары ROCKSTAR 

Каляды — гэта той час, калі мусіць адбыцца цуд, цуд у які вераць дзеці, але пра які забываюцца сярод турботаў. Гурт МУТНАЕВОКА прапануе сустрэць чароўны час разам, ва ўтульным бары ROCKSTAR. Вас чакае насычаная праграма з любімых песень, лямпавая атмасфера і, вядома ж, чытанне вашых лістоў Дзеду Марозу... Замест шуму і электрычнага гвалту, якога хапіла цягам гэтага насычанага канцэртамі году. Гурт падвядзе вынікі 2018 году атмасфернай акустыкай і цёплымі абдымкамі. 

Першыя 50 квіткоў па 7 BYN: https://bezkassira.by/buy/5300/ 
альбо ў бары ROCKSTAR (ул.Титова, 9) 

Квіткі ў дзень канцэрту - 8 BYN

Інфалінія: +375(29) 252-47-86