19 снежня адбудзецца перадсвяточная сустрэча ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка.
Увазе чытачоў прадставяць новую кнігу Андрэя Павача «Легенды не старой Гародні».
 
Па-сапраўднаму чароўнае выданне, аздобленае фантастычнымі малюнкамі і афортамі вядомага беларускага мастака Івана Русачака, выйшла ў выдавецтве “ЮрСаПрынт” з нагоды 890-годдзя Гродна. Кніга прысвечана памяці Віктара Юр’евіча Саяпіна.
 
Больш 200 легенд і паданняў распавядаюць не толькі пра паходжанне гарадскіх тапонімаў або прысвечаныя знакамітым асобам і будынкам, плошчам і
вуліцам. Маюцца тут і гісторыі, звязаныя з простымі гараджанамі, якія пераказваліся як анекдоты і нават жахі.
 
Сабраныя пад адной вокладкай гісторыі падзеленыя на сем раздзелаў: “На гарадзенскай брукаванцы”, “Рыцары, дойліды ды… малпачка”, “Каралеўскі дом”, “Госці. Званыя ды не вельмі”, “Людзі ды кветкі з-над Нёмана”, “Доўгая, доўгая дарога…”, “Нашыя байкі”.
 
У прэзентацыі возьмуць ўдзел аўтар і прадстаўнікі выдавецтва "ЮрСаПрынт".
 
Прэзентацыя адбудзецца 19 снежня 2018 года ў 18 у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка (вул. Сав. Пагранічнікаў, 51/2).
Дадатковая інфармацыя па тэл. 60-94-43 – арганізатар Наталля Наземцава, заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ імя А.Макаёнка.