Валантэрская службы Вясны запрашае ўсіх ахвочых на ўводны семінар па правах чалавека, прысвечаны 70-ці годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

За 2 гадзіны вы даведаецеся, што такое правы чалавека, гісторыю і прычыны стварэння Дэкларацыі, зможаце паразважаць над актуальнасцю, а таксама дазнаецеся як бараніць свае правы і правы іншых.
Бонусам сустрэчы стане знаёмства з прадстаўніцамі і прадстаўнікамі Валантэрскай службы Вясны, яны распавядуць чым займаюцца і як да іх далучыцца.

Дзе і калі?
Серада 12 снежня у 19:00, дакладная адрэса будзе даслана пасля рэгістрацыі.

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы:
https://clck.ru/ErfEq