Выстава «Калядныя крокі», на якой сёння прадстаўлены работы навучэнцаў, прысвечана 30-гадоваму юбілею мастацкай школы.

Гэта самая поўная і аб’ёмная экспазіцыя па жанрах, тэматыцы і ўзросту ўдзельнікаў за апошнія 5 гадоў. Тут можна ўбачыць як творчыя работы вучняў, так і акадэмічны малюнак і жывапіс, работы тых, хто толькі пачынае свой шлях у асваеннні прафесійных навыкаў, і работы тых, хто ўжо асвоіў асновы выяўленчай граматы. Гэта выстава дае наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца ў поўным аб’ёме з дзейнасцю, напрамкамі і ўзроўнем падрыхтоўкі навучэнцаў ДУА «Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г. Гродна».

Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага, цікавага і пазнавальнага прагляду.