Усё часцей можна сустрэць і пачуць, што Гародня – гэта беларускі Кракаў ці Львоў. Яшчэ большую актуальнасць гэтыя словы набылі пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму. Калі казаць пра згаданыя вышэй Кракаў і Львоў, то мы маем вельмі паспяховыя прыклады брэндынгу гарадоў. Але на што ў дадзеным выпадку здольная Гародня? Які ён, патэнцыял горада, і якім чынам яго можна рэалізаваць? Як выглядаюць сімвалы горада над Нёманам і хто яны? Што (не) адрознівае Гародню ад іншых гарадоў? Хто фармуе гарадскую ідэнтычнасць і стварае імідж і якія яны, гарадзенцы і Гародня, у Беларусі і за мяжой? 

Такія пытанні для адкрытай дыскусіі прапануе грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” сумесна з Цэнтрам гарадскога жыцця (Гародня). Запрошаныя эксперты: – Зміцер Сурскі, старшыня Беларускага саюза дызайнераў (Менск); – Сяргей Грыневіч, мастак (Гародня); – Ірына Працко, мастачка, дызайнерка (Гародня); – Аксана Сівадзедава, галоўны рэдактар гарадзенскага гарадскога часопіса “Твой город Гродно”; Мадэратар – Алесь Сураў, мастак (Гародня). Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі культурніцкага і творчага бізнесу, грамадскія актывісты, журналісты, студэнты і ўсе неабыякавыя да Гародні людзі.