У Гродне адбудзецца вечарына памяці Зміцера Кісяля, адной з самых заўважных постацяў грамадска-палітычнага жыцця Гродна канца 80-х пачатку 90-х гадоў. Адраджэнец, журналіст, публіцыст, палітык заўчасна пайшоў з жыцця ў 2005 годзе

Запрашаем на вечарыну ўсіх, хто верыць у лепшую Беларусь.


Будзем радыя бачыць паплечнікаў Зміцера, тых, хто ведаў яго асабіста.
Удзел у мерапрыемстве возьме бард Андрэй Мельнікаў.

15 лістапада, чацвер, а 19.00
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, Кірава, 3