Паўстанне 1863–1864 гадоў з’яўляецца адной з ключавых падзей у гісторыі Беларусі Новага часу. Пры гэтым, погляды на паўстанне і ацэнкі яго ролі ў айчыннай гісторыі і нацыятворчым працэсе да гэтага часу розняцца вельмі моцна. Як сярод прафесійных гісторыкаў, так і ў грамадскай свядомасці працягвае існаваць надзвычай шырокі спектр меркаванняў аб прычынах, мэтах і выніках паўстання. 
Ахапіць гэтыя меркаванні і даць ім прафесійную ацэнку і паспрабуюць удзельнікі чарговай «Адкрытай дыскусіі» – гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук Зміцер Матвейчык і даследчык жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага Васіль Герасімчык. 
Мадэратар «Адкрытай дыскусіі» – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі.

ДЗЕ: uCentry, Кірава 3
КАЛІ: 25.11.2018, 18-00
УВАХОД: вольны