Дзень добры, шаноўнае спадарства. 
12 лістапада пройдзе гульня "Што? Дзе? Калі?" на беларускай мове. Згуляем этап "Лігі Нацый" ад украінскіх рэдактараў: Тараса Вахріва ды Аляксандара Кудраўцава (не блытаць з атакуючым абаронцам Цмокаў ;).

39 пытанняў будуць згуляныя ў розных кутках свету на беларускай, рускай, украінскай, латышскай, літоўскай ды эстонскай мовах.

Будзем рады пабачыць вас і вашу каманду на Лідскай.

Пачатак у 19:30. 15р/к.