7 лістапада а 19.00 у Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя вынікаў міжнароднай гістарычнай канферэнцыі “Grodnae et orbi” . Удзел возьмуць аўтары выніковага зборніка.
Сустрэча будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Гародні.
Нагадваем адрас: вул. Кірава, 3. Уваход на мерапрыемства вольны

“Гародняцэнтрызм” – добрая падстава паразважаць пра лёсы гарадской культуры гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.