Разбітае Сэрца Пацана вязе карняплодную праграму ў Гродна 

Новы альбом называецца "Карняплоды любві". Гэтая пласцінка пра свядомае каханне галоўнага героя з прыправай "фірмовага стылю" гурта. Новы альбом складаецца з 10 песен. 

Некалькі песен РСП ужо гралі на канцэртах, а трэк "Смузі-мафіны", які прапітаны сэксам і каханнем, быў прэзентаваны ў красавіку. 

ДЗЕ: бар "Карсар", Кірава, 3 
КАЛІ: 30 лістапада 20:00 
УВАХОД: 15р. (Квіткі на уваходзе)