Яўген Барышнікаў. Акустычны выступ
29 Кастрычніка, 19:00
Этнакрама "Цудоўня" (Кірава,3).  

Яўген Барышнікаў (Слонім/Менск) - неверагодна шматгранны спадар, - паэт, гітарыст, спявак, дудар і даследчык дударства Беларусі, рухавік Дударскага клуба, дызайнер, сябра СЭТа. Кожная яго песня - гэта роздум, з глыбокім карэннем, музычны і паэтычны, але непаўторны.    
Спалучаючы тэхнічнасць акампанементу, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя “тутэйшасцю” тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Бард-рок? Dark-folk? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест…  Прыходзьце ў восеньскі вечар слухаць пра жыццё, мары і мора.
 
Уваход: 7 р. 
Колькасць месцаў абмежаваная.
Падрабязнасці ў суполцы https://vk.com/cudounia і па тэл. +375336232616