Культурны цэнтр "Фестывальны" запрашае 26 кастрычніка ў 17.00 на адкрыцце выставы «Свет майго дзяцінства», якая прысвечана Году малой радзімы.

На выставе можна ўбачыць работы і самых юных мастакоў, і тых, якія вучацца не першы год і ўжо могуць прадэманстраваць некаторую прафесійную падрыхтоўку. У цэлым жа, выстава па-дзіцячы замілавальная, цёплая і душэўная. Усё ж такі кожны маляваў тое, што яму добра знаёма з маленства, дзе ён вырас ці бываў на канікулах, дзе будзе жыць ці вучыцца. Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага прагляду і спадзяемся, што будзе цікава і пазнавальна. Сардэчна запрашаем на выставу «Свет майго дзяцінства»! Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых гасцей! Выстава будзе працаваць з 26 кастрычніка па 10 лістапада.

Наш адрас: вул. Тэльмана, 4
Тэл .: +375 (152) 71-85-37 
e-mail: kcFestivalny@tut.by 

Графік працы: з 10.00 да 19.00 без выхадных