16 Кастрычніка ў 19:00 ў Этнакраме "Цудоўня", адбудзецца прэзентацыя новага раману Віктара Марціновіча - "НОЧ".  

"Ноч" – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае "каляналя". Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна - пра фэйкавыя навіны і "зямны блін", але найперш - гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.  Віктар Марціновіч- беларускі пісьменнік, публіцыст, мастацтвазнаўца. Намеснік рэдактара "Белгазеты". Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЕГУ. Аўтар такіх твораў як: "Параноя" (2009), "Сцюдзёны вырай" (2011), "Сфагнум" (2013), "Мова" (2014), Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015), "Возера радасці" (2015).  

Сустрэча з пісьменнікам адбудзецца 16 кастрычніка ў 19:00
па адрасе Кірава,3 (Этнакрама Цудоўня).