27–28 кастрычніка 2018 года ў Гродне ў другі раз адбудзецца міжнародная сустрэча «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ». Удзельнікаў імпрэзы чакаюць жывая музыка, традыцыйныя танцы і выстава, прысьвечаная геніяльнаму вясковаму скрыпачу Станіславу Маленчыку.

Выдатная магчымасць:

паслухаць гукі гармоніка, скрыпкі, дуды, цымбалаў ужывую;

далучыцца да гарэзлівых полек, свавольных факстротаў, імклівых абэркаў, праніклівых мазурак і дзясяткаў іншых танцаў, якія здаўна таньчаць на нашых землях;

пазнаёміцца з унікальнымі фота, непублікаванымі раней аўдыё- і відэазапісамі з нашым таленавітым земляком Станіславам Маленчыкам.

 

Удзельнікам можа стаць кожны.
Абавязкова рэгістрацыя.

Дзе: г. Гродна, вул. Кірава, 3

Калі: 27.10.2018, 16:00 — адкрыццё выставы, 20:00 — ноч танцаў

 

«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках
https://vk.com/tancy_dworykau

https://ok.ru/tancydworykau

https://www.facebook.com/groups/844534892343512