14 кастрычніка а 14:00 запрашаем у Цэнтра гарадскога жыцця Гродна на адкрыццё ўнікальнай выставы «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава». Вас чакае захапляльная памежная экскурсія.

Больш за 40 унікальных фотапрац, зробленых польскімі, нямецкімі і савецкімі жаўнерамі ў 1939–1945 гг. Сярод іх:
вераснёўская кампанія 1939 года,
акупацыя нацыстамі Францыі ў 1940 годзе,
крывавыя баі ў Беларусі ў чэрвені 1941 года,
беларусы-жаўнеры Арміі Андэрса на Монтэ-Касіна і байцы Чырвонай Арміі побач са зрынутым Рэйхстагам у Берліне — гэта і шмат іншага ўбачаць наведвальнікі выставы.

Большасць выстаўленых фатаздымкаў ніколі раней не публікаваліся і не дэманстраваліся ў Гродне. Значная частка з іх былі набыты на аўкцыёнах, іншыя паходзяць з сямейнага альбома аўтара выставы.

Уваход на выставу вольны.

У Цэнтры гарадскога жыцця выстава будзе працаваць да 28 кастрычніка.