4 кастрычніка 2018 года ў 18:00 у Гродна ў цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца адкрытая лекцыя «Выклік і непадпарадкаванне». Вядомы ў Беларусі і за яе межамі мастак Руслан Вашкевіч і арт-ідэолаг Аліна Саўчанка раскажуь пра сваю творчасць і падзеляцца ўнікальным вопытам.

 

Слухачы лекцыі атрымаюць адказы на пытанні:

як фарміраваць мастацкае выказванне ў адсутнасці сацыяльнага голаду на мастацтва?

як мастаку заставацца жывым, калі галоўным выклікам часу з’яўляецца адсутнасць выкліку?

як змагацца за будучыню, не маючы пераканаўчага цяперашняга?

 

Лекцыя адбудзецца ў цэнтры гарадскога жыцця па адрасу: г. Гродна, вул. Кірава, 3.