Кінапрагляд бязгукавай стужкі "Чароўныя нажнічкі" пад жывую музыку + традыцыйныя танцы ў суправаджэнні капэлі "Жыдовачка"

25 жніўня, 20.00
Кірава, 3 (этнакрама "Цудоўня")

"Чароўныя нажнічкі" - чорна-белая бязгукавая стужка з беларускімі і рускімі субтытрамі, знятая аматарамі кіно з Барысава.
Гэта фільм пра яўрэйскую культуру ў беларускім мястэчку. Сцэнар быў напісаны паводле прачытанай сотні яўрэйскіх казак - і зусім старадаўніх сюжэтаў, і магічных гісторый пачатку 20 стагоддзя пра беларускія мястэчкі.
Запрашаем паглядзець, паслухаць і патанчыць!
Уваход вольны, вітаецца падзяка музыкам.

Падрабязнасці па тэлефоне +37533 6232616 (Андрэй, этнакрама "Цудоўня")