Вітаем! Запрашаем наведаць і просім размясціць інфармацыю ў вашай афішы мерапрыемстваў:

Запрашаем на этна-вечарыну ў "Цудоўню"! Лекцыя пра веснавыя святы і адкрыццё танцавальнага сезону ў Гародні.

• Што і як вясной святкавалі беларусы, якія традыцыі захаваліся?

• Традыцыі святкавання Юр'я на Гарадзеншчыне.

• Якія дахрысьціянскія боствы стаяць за вобразамі сьвятых Міколы і Юр'я? Чаму ў песьнях і былічках яны часта выступаюць у пары? Ці застаюцца актуальнымі сьвяткаваньні ў іх гонар?

• Якія святы адзначаюць у канцы вясны ў розных рэгіёнах Беларусі? Што такое Страла і Куст і навошта іх водзяць?

Распавядае журналістка, даследчыца культуры Алена Ляшкевіч. Падчас лекцыі будзе шмат відэа з этнаграфічных экспедыцый. Уваход - 2 р.

УВАГА! А 19.00 - доўгачаканае адкрыццё сезону Танцаў гарадзенскіх дворыкаў . Затанчым пад улюбёных гарадзенскіх музыкаў у гарадскім дворыку!

Калі: 13 траўня а 17.30

Дзе: Кірава, 3