Жартоўная казка-вар’етэ пра тое, што ўсе мы непаўторныя і унікальныя

Рэжысёр– А.Жугжда

Мастак– Л.Мікіна-Прабадзяк

Музыка– Віталь Лявонаў

Харэаграфія

– Яўгенія Рамановіч

Відэа-анімація

– Данііл Жугжда

Пераклад з польскай мовы–Сяргей КавалёЎ

Працягласць– 1 гадзіна (без антракту)

 

Прэм'ера –2 жнівеня 2015

Цяжка, калі ты не такі, як усе.

Вось і галоўны герой гэтай казкі – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як “Трымай сабе ў руках”, як рэагіраваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?

Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам наш Удаў адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці сабе канечнасці. Але ўсё не так проста, і можа, для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба рабіць з сябе кагосці іншага і сароміцца сваёй унікальнасці?..

У спектаклі ўдзельнічаюць:

 

Удаў, Хамяк, Гекон, Кролік, Драпежны Птах,

Павук, Апавядальніца, Варажбітка, Фокусніца,

А таксама – БОГ : )

Акторы:

Галіна Закрэўская, Вольга Авасількі, Наталля Будрык, Аляксандра Літвінёнак, Наталля Дацэнка, Яўгенія Рамановіч