Любіш рэфлексаваць над тым, што было? Хочаш запомніць самыя важныя і цікавыя моманты тваіх падарожжаў? Travel Journal (Дзённік з падарожжа) будзе дасканалым спосабам захаваць лепшыя ўспаміны.

Запрашаем на варкшоп, падчас якога вы стварыце свой уласны дзённік а таксама атрымаеце шмат натхнення.

Каб прыняць удзел у варшкопе, зарэгіструйцеся па спасылцы https://bit.ly/2JN7rXC. Таксама, захапіце з сабой фота ці нейкія цікавыя рэчы з мінулай вандроўкі.

Калі: 25 красавіка (серада),18.30

Дзе: Будзёнага 48а-63

Увход бясплатны

Варкшоп праводзіцца пры падтрымцы Hrodna Travelers Club i Tandem Evenings Hrodna.