У аўторак, 13 сакавіка, у нас @uCentry гарадскога жыцця выступіць Уладзімір Мацкевіч, вядомы філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта.

Тэма, якую ён прадставіць нам:"Сучасная адукацыя: радыкальныя змены". Дзе ж Беларусь знаходзіць сябе ў працэсах радыкальных адукацыйных зменаў? Як вызначацца ў гэтых складаных абставінах? Якія пытанні і праблемы актуальныя ў беларускім кантэксце? На што арыентавацца кожнаму і супольна?

Пачатак а 19.00 , уваход вольны. Гродна, вул. Савецкая 3-5 (заходзіць праз арку)