Запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча “Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу". Сустрэча пройдзе 1-га сакавіка а 19.00 у прасторы этнакрамы "Цудоўня".

Кніга прысвечаная асобе Вінцэнта Гадлеўскага, каталіцкага святара і адначасова – палітыка, аднаго з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі.