Андрэй Мельнікаў - акустычны выступ.

25 лютага,18.00

Вул. Вялікая Траецкая, 14 (этнакрама "Цудоўня")

25 лютага ў Гародню завітае легендарны бард Андрэй Мельнікаў з праграмай "Каханьне й Айчына", якую складаюць песні розных перыядаў ягонай творчасці.

Андрэй Мельнікаў – выканаўца аўтарскай песні, літаратар. Заснавальнік некалькіх фестываляў беларускай аўтарскай песні і паэзіі. У канцы 90-х песні Андрэя Мельнікава можна было пачуць амаль на кожнай беларускай вечарыне. У ягонай творчай скарбонцы – больш за два дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.

Уваход – 5 р. (hand-made стужка ад гаспадароў «Цудоўні»).