Да чаго прывяла "вайна з наркотыкамі"? Тысячы чалавек асуджаныя на гады зьняволеньня за ўжываньне марыхуаны. Рынак запоўнены нявывучанымі сынтэтычнымі рэчывамі. Карупцыйныя крымінальныя схемы прыносяць вялізарныя прыбыткі наркагандлярам. Хворыя пацыенты ня могуць атрымаць дапамогу. Вырошчваць каноплі ў прамысловых мэтах незаконна. Legalize Belarus едуць у Гродна! На сустрэчы пагаворым пра беларускую "вайну з наркотыкамі", паглядзім невялікі дакумэнтальны фільм пра канабіс і абмяркуем праблему 328. Рэгістрацыя на сустрэчу абавязковая: https://goo.gl/forms/QR5YPIk0zIoPtbOa2 Мерапрыемства пройдзе 16 сьнежня на пляцоўцы "Партал" (Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх). Пачатак а 18:30. Уваход вольны. Кантактная асоба — Стас Шашок (+375 29 2612022).