Яўген Барышнікаў – акустыка ў Гародні

26 лістапада, 19.00

Прастора этнакрамы "Цудоўня" *(вул. Вялікая Траецкая, 14)

А Яўген Барышнікаў (родам са Слоніма, які ён вельмі шануе, цяпер – Менск) – неверагодна шматгранны спадар. Паэт, гітарыст, спявак, дудар і даследчык дударства Беларусі, рухавік Дударскага клуба і дударскіх вечарын (https://vk.com/dudarski_klub), дызайнер, сябра “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” (http://set.ethno.by) і безліч яшчэ хто таленавіты. Ну а кожная яго песня – гэта роздум, з глыбокім карэннем, музычны і паэтычны, непаўторны.

"Дарога да мора" – акустычны выступ пра шлях чалавека ад самых вытокаў да марскога вусця і далей на край зямлі.

Што тут казаць, прыходзьце ў лістападаўскі вечар слухаць пра жыццё, мары і мора.

Падрабязнасці па тэлефоне +375336232616.

Запіс для камфортнага размяшчэння тут.

*Этнакрама “Цудоўня” – крама рэчаў ручной работы ў цэнтры Горадні.