Прэзентацыя новага альбома гурта "Стары Ольса" у Гародні!
Альбом "Вада, хмель і солад" перанясе вас у старадаўнюю карчму, дзе вы адчуеце сапраўднае жыццё сярэднявечных гарадоў і каралеўскіх піроў!
Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і ўлюбёнага ўсімі напоя – піва, якое аб’ядноўвала ўсе саслоўі, ўсе народы і ўзросты. Нашы продкі былі вельмі здатныя да піроў, мелі добры густ і імпэт да іх.
"Вада, хмель і солад" - спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

Прэзентацыя адбудзецца 24 лістапада ў 19:00 у Каледжы мастацтваў (Гродна, БЛК 23).
Падчас канцэрта можна набыць новы альбом (СD).

КВІТКІ: 10р.папярэдне, 13р. и 15р. у дзень канцэрта, касы Цэнтра культуры
КАСЫ: Цэнтр культуры, (Дзяржынскага, 1) тэл. 74-17-78
Каледж мастацтваў ( БЛК 23, каб. 214). тэл. 41-04-11

ІНФАЛІНІЯ: +375 29 88 99996