Па матывах Кнігі Юдзіф ў перакладзе Францыска Скарыны
П'еса - Сяргей Кавалёў
Пастаноўка - Алег Жугжда 
Сцэнаграфія і лялькі - Ларыса Мікіна-Прабадзяк 
Музыка - Віталь Лявонаў 
Харэаграфія - Дзмітрый Куракулаў
У спектаклі занятыя: Ларыса Мікуліч, з.а. РБ Аляксандр Шаўкаплясаў, Аляксандра Літвіненак, Валерый Карышаў, Віталь Лявонаў, Наста Суханосік.

Юдзіф — старазапаветны персанаж, габрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў. Гэта смелая жанчына зрабіла ўсё, каб выратаваць свой народ, сваю веру. 

Пасля таго, як войскі асірыйцаў абсадзілі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворагаў, дзе прыцягнула ўвагу вайскавода Алаферна. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву і прынесла яе ў родны горад... Такім чынам забойства зрабіла яе гераіняй.