З 16 верасня па 12 лістапада выстава «Беларускія героі казак, міфаў, легенд». У жыхароў і гасцей нашага горада з'явіцца магчымасць аднымі з першых убачыць гэты ўнікальны праект , які спалучае ў сабе як класічныя формы (графіку, скульптуру), так і сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі. Вас чакае падарожжа не толькі ў свет беларускай міфалогіі, але і па таемных кутках віртуальнай рэальнасці праекта LIPA.CLUB. Зазірнуць за грань рэальнага свету, сустрэцца з героямі беларускіх казак, міфаў і легенд стане магчымым з дапамогай гарнітуры Oculus Rift, якой будзе абсталявана выставачная зала.

Квіткі:

Дарослыя – 3 руб., студэнты, пенсіянеры – 2.5 руб., вучні – 2 руб., экскурсійнае абслугоўванне 6 руб. (група да 25 чалавек).

Музей працуе кожны дзень з 10.00 да 18.00. Каса да 17.30.

г. Гродна, вул. Замкавая. 16. Тэл: 74-02-72, 74-48-89.