Запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Алеся Белага "Сакатала бочачка". Сустрэча пройдзе 20 верасня а 19.00 у прасторы этнакрамы "Цудоўня".
 
"Сакатала бочачка" – новая кніга Алеся Белага ("Кухмiстра Верашчакi"), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым.
 
Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу ў распаўсюдзе інфармацыі пра падзею. Падрабязныя звесткі ў далучаных файлах.