У нядзелю, 10 верасня, чакаем усіх на першым гарадзенскім Фэсце вышыванкі. 
Пачатак а 12.00. 
Праграма “Фэсту вышыванкі”: 
12:00-17:00 — выстава-кірмаш; 
12:00-14:00 — выступ-лекцыя пісьменніка ды даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гарадзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму; 
14:00-14:30 — прэзентацыя гістарычных мапаў ды коміксаў для дзяцей і дарослых ад мастака Яна Мяльніцкага; 
14:30-15:00 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам; 
15:30-16:00 — выступ лаўрэата “Кніга года” (2016) паэтэссы Насты Кудасавай; 
16:00-16:30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку ды выступ празаіка Кірыла Стаселькі; 
16:30-18:00 — выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў; 
18:00-20:00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта “Танцы гарадзенскіх дворыкаў”; 
18:00-20:00 — бясплатны паб-квіз “Слава Воршы ўжо ня горша” (Pizza Smile, вул. Перамогі, 47)