16 ліпеня а 15-ай гадзіне чакаем гарадзенцаў і гасцей горада весела правесці час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага.

Мы гатовы забяспечыць вам цудоўны настрой, пазітыўныя эмоцыі і яблыневы сад за Новым замкам, каб час, праведзены з намі ў нядзелю, прайшоў дынамічна і з карысцю.

Вашай увазе будуць прадстаўлены цэлы шэраг пляцовак: «Парад энцыклапедый», «Гумарыстычная канапа», «Фрэш з часопісаў», «Гарадзенская палянка», буккросінг і танцавальная забава пад гукі гармоніка аднаго з удзельнікаў сацыяльнага праекту "Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў" Андрэя Бароўскага